Заказать консультацию



Спасибо, мы скоро с вами свяжемся.

Если вам нужна помощь юриста или адвоката, звоните или пишите:

+375 25 664 39 20, info@jurcatalog.by

Меню

Судовы загад не заўсёды ў лад

На дадзены момант шмат кім з антыкрызісных адміністратараў практыкуецца прыцягненне да субсідыйнай адказнасці ў форме загаднага судачынства. Аднак ці адпявадае літары закону практыка ўжывання судовых загадаў па гэтай катэгорыі справаў?

На наш погляд, катэгарычна не. Давайце звернемся да зместу ч.2, арт. 220 Гаспадарча-працэсуальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь (ГПК), што вызначае прававую прыроду загаднага судачынства.

У форме загаднага судачынства разглядаюцца патрабаванні:

а) аб спагнанні грашовых сродкаў;

б) аб вызваленні маёмасці;

в) спашуканне маёмасці даўжніка.

Дзеля таго, каб усе гэтыя патрабаванні мажліва было разгледзець у загаднай форме судачынства, патрэбна, каб гэтыя патрабаванні:

а) мелі бяспрэчны характар, то бок заснаваны на дакументах, якія спраўджваюць пазыку даўжніка;

б) вызнаваліся даўжніком, але ім не выконваліся;

в) былі заяўлены на суму да ста базавых велічыняў.

Па-першае, згодна з артыкулам 370 Цывільнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь – асоба, якая прыцягваецца да субсідыйнай адказнасці, не з’яўляецца даўжніком. Дадзеная асоба мянуецца нават не “дадатковым даўжніком”, бо артыкул аперуе тэрмінам “падставовы даўжнік” і “асоба, якая цягне субсідыйную адказнасць”.

Гэта вынікае і з тэорыі цывільных праваадносінаў, бо асоба, якая цягне субсідыйную адказнасць, не з’яўляецца бокам у праваадносінах, з якіх вынікае патрабаванне, і таму фактычна не можа быць даўжніком да моманту вызнання судом яго вінаватым і прыцягнення да субсідыйнай адказнасці. І з арт. 11 Закона “Аб банкруцтве”, дзе пад даўжніком разумеецца само прадпрыемства.

Субсідыйная адказнасць можа быць толькі на падставе закону, альбо згодна з умовамі цывільнага абавязацельства – ч.1, арт. 370 ЦК РБ.

У сферы банкруцтва — субсідыйная адказнасць не можа быць заснавана на дакуманце, то бок мець бяспрэчны характар. Дырэктар не падлягае бяспрэчнай субсідыйнай адказнасці з падставы свайго дырэктарства. Мы згодны, што дакументальнай падставай для такой адказнасці не ў плане банкруцтва можа тэарытычна быць факт удзелу ў таварыстве з дадатковай адказнасцю на ўмовах, прадугледжаных статутам кампаніі. Хоць і ў дадзеным выпадку гэта небяспрэчна.

Аднак, што тычыцца праваадносінаў, якія вынікаюць з банкруцтва – гэта пытанне працэсуальнага даказвання і пазоўны бок мусіць давесці падставы для субсідыйнай адказнасці пазванага боку. Бо, адпаведна з ч.2, арт. 11 Закона “Аб банкруцтве” Рэспублікі Беларусь – калі банкруцтва даўжніка – юрыдычнай асобы выклікана ўласнікам яго маёмасці, заснавальнікамі (удзельнікамі) і іншымі асобамі, у тым ліку кіраўніком даўжніка, якія маюць права даваць абавязковыя для даўжніка ўказанні альбо якія маюць іншым чынам вызначаць яго ўчынкі, то такія асобы пры недастатковасці маёмасці даўжніка для разлікаў з крэдыторамі салідарна цягнуць субсідыйную адказнасць з абавязкаў даўжніка. Адразу скажам, што апінія антыкрызіснага адміністратара аб падставах банкруцтва не пацвярджае запазычанасць, яна з’яўляецца адным з доказаў аб тым, ці было выклікана банкруцтва тымі ўчынкамі, якія цягнуць субсідыйную адказансць, а гэта не адное і тое ж, што і пацверджанне запазычанасці згодна з арт. 220 ГПК Рэспублікі Беларусь.

Таксама нельга кваліфікаваць накіраванне судовага загаду асобе, якая прыцягваецца да субсідыйнай адказнасці, і неадказ на яе як прызнанне, але невыкананне абавязацельства. Асоба, якая прыцягваецца да субсідыйнай адкзанасці, не з’яўляецца даўжніком у цывільна-прававым сэнсе, таму сам па сабе факт накіравання да яе прэтэнзіі не усталёўвае факту, што гэтая асоба згодная з прад’яўленымі да яе патрабаваннямі, бо яна не з’яўляецца суб’ектам праваадносінаў, з якіх вынікае доўг г.зн. абавязацельства.

Субсідыйнае абавязацельства ў працэдуры банкруцтва можа вынікаць толькі пасля высвятлення фактаў, прадугледжаных ч.2, арт. 11 Закону “Аб банкруцтве”.

Тым болей, што ч.4, арт. 11 Закону “Аб банкруцтве” проста кажа аб тым, што прыцягненне да субсідыйнай аказнасці адбываецца на падставе судовай позвы.

Такім чынам, лічым практыку разгляду пытанняў аб прыцягненні да субсідыйнай адказнасці з падставы банкруцтва ў межах загаднага судачынства не адпавядаючай дзейнаму заканадаўству.

 

к.ю.н. адвакат Віталь Каляда, www.vvk.by

 

3267
Если материал был вам полезен, помогите Юркаталогу рублем!
Есть вопрос по этой теме? Заполните заявку - и мы с вами свяжемся!
Заказать звонок
В формате +375 12 345 67 89
Спасибо!
Ваша заявка успешно отправлена!
Мы свяжемся с Вами в ближайшее время.